Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Грошы пiнчукоў як каштоўны артэфакт: незвычайная выстава адкрылася ў Пiнску

1.5K

Выстава пад назвай «Деньги. Pieniądzy. Грошы» адкрылася ў Музеi Беларускага Палесся. На ёй прадстаўлены больш за 200 экспанатаў, якiя расказваюць наведвальнiкам пра гiсторыю XX стагоддзя з дапамогай грошаў. Сярод каштоўных бiлетаў i прадметаў ёсць i так званыя пiнскiя боны, унiкальныя тым, што ў свой час былi мясцовымi грашыма выключна на тэррыторыi Палесся.

Экспазіцыя «Деньги. Pieniądzy. Грошы» ахоплівае значны гiстарычны перыяд – ад апошніх дзесяцігоддзяў існавання Расійскай iмперыі да нашых дзён. На працягу мiнулага стагоддзя не аднойчы ў Пiнску змяняўся палітычны лад, а разам з ім і тое, што шамацела ды звiнела ў кашальках пінчукоў.

Аўтару экспазіцыі «Деньги. Pieniądzy. Грошы», старшаму навуковаму супрацоўніку Музея Беларускага Палесся Валерыю Кабрынцу спатрэбілася больш за паўгода, каб падрыхтаваць яе да прагляду. Галоўная складанасць была не ў тым, каб выставіць прадметы, шмат часу пайшло на тое, каб знайсцi i адабраць іх у музейных фондах.

На выставе прадстаўлены грошы часоў двух сусветных войнаў, польскага перыяду, савецкія і сучасныя грошы. Акрамя таго, тут можна ўбачыць некаторыя віды каштоўных дзяржаўных папер, напрыклад, вексель і крэдытны білет. Ёсць тут i фінансавыя дакументы, звязаныя з рознічным гандлям.

Са слоў аўтара экспазіцыі, помнікі нумізматыкі шмат у чым дазваляюць пэўна ўзнаць, як некалі жылi жыхары Піншчыны, ды паказаць iх сапраўднае жыцце – як яно i было насамрэч. У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць, напрыклад, параўнаць цэны савецкiх часоў – 70-ых гадоў мiнулага стагоддзя – з сучаснымі, «наведаць» тыповую савецкую краму.

На ўрачыстым адкрыцці новый экспазіцыі Валерый Кабрынец асабіста правёў экскурсію і распавёў пра сабраную ім калекцыю. Акцэнт зрабiў на цікавыя факты пра грошы, якімі ў мінулым стагоддзі расплачваліся пінчукі.

Так, грашовы абарот у Пiнску нiчым не адрознiваўся ад усёй Заходняй Беларусі, аднак напачатку існавання Польскай рэспублiкi тут хадзiлi мясцовыя грошы – так званыя пінскія боны. Убачыць іх папяровы варыянт, а таксама шмат іншых цікавых экспанатаў можна ў Музеi Беларускага Палесся да канца гэтага года.

Вверх