Фiльм пра Пiнск, зняты Казімірам Свёнтэкам у 1968 годзе, з´явiўся ў iнтэрнэце
CD диски с программой «Мир Православия», цена 5 руб. тел.: 62-47-48
Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61

Видеогалерея

Фiльм пра Пiнск, зняты Казімірам Свёнтэкам у 1968 годзе, з´явiўся ў iнтэрнэце

776

У сетцы з´явiўся яшчэ адзін фільм пра Пінскае Палессе. Унікальнасць відэазапіса ў тым, што зняў яго амаль паўстагоддзя таму, у 1968 годзе, будучы першы беларускi кардынал Казімір Свёнтэк. Дакументальную стужку «Пінск – сталіца Палесся” ацыфраваў мінскі рэжысёр Юры Гурылёў.

… Пад акампанімент паланэза Агінскага Казімір Свёнтэк пачынае расказ на польскай мове пра гісторыю і прыроду Палескага края. Відэа і гуказапіс ён зрабіў самастойна. У кадр папалi i гарадскія вуліцы, палац Бутрымовіча з навакольным садам… звычайныя людзi – жыхары горада ў іх паўсядзённым жыцці, рачны канал і водныя пуці — Пінская Венецыя.

Пінскія сябры i сёння ўспамінаюць Казіміра Янавіча як чалавека ня толькі надзвычай пабожнага, але і вельмi таленавітага. Усім ён займаўся з асаблівай увагай і натхненнем, справы рабіў з вялікім задавальненнем. Цікавіла Свёнтэка і духоўнае жыццё чалавека, і навакольная прырода.

Вакол дома, дзе жыў Казімір Свёнтэк, ён разбіў кветкавы сад і невялікую сажалку з рыбамі. Барбара Шыманская, гаспадыня дома, прыгадвае, што кардынал вельмi любіў паляванне, на якiм ён шмат фатаграфаваў птушак, прыроду.

Кардынал Свёнтэк увайшоў у гісторыю як выдатны рэлігійны і культурны дзеяч. А ў сэрцы людзей, як добры айцец і сябра. Яго фiльм пра Пiнск яшчэ раз пацвярджае яго шчырую зацікаўленнасць жыццем і развіццем старажытнага горада над Пінай.

Анастасiя Наздрына

Вверх