Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Культура

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ»: новыя літаратурныя рэкорды Кірыла Стаселькі

Кирилл Стаселька - фото
1.6K

Новы твор маладога беларускага аўтара Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» прэтэндуе адразу на два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы – іх у рамане выкарыстоўваецца 7 – і па колькасці персанажаў – больш за 260. 

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» ‒ гэта дыялог, але не  чытача з аўтарам, а з самім сабой. Галоўны герой Віта Морэ ‒ не толькi канкрэтная асоба, але i вобраз, які адначасова i яднае людзей, i выяўляе іх рознасць і непаўторнасць.

Кірыл Стаселька вядомы як аўтар кнiг «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis», якiя ўваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій – імя М. Багдановіча і Е. Гедройца. Плануецца, што ў продаж новы раман «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» трапiць у лютым, але ў прыхільнікаў творчасцi пісьменніка ёсць магчымасць набыць яго больш танна праз Талаку.

Вверх