Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Дыялог культур: у Пiнску праходзiць Еўразійскi міжнародны фестываль

2.9K

На пачатку кастрычніка Пінск стаў месцам правядзення Еўразійскага міжнароднага фестываля культур і міжнароднага форума па абароне інтэлектуальнай уласнасці. У сталіцы Палесся на розных пляцоўках сабраліся дзеячы літаратуры i мастацтва з розных краiн, а таксама спецыялісты ў галіне прадпрымальніцтва і мэнэджмэнта. Мэта ў iх адзiная – дыялог культур, ва ўсёй iх разнастайнасці, дзеля перспектыўнага развіцця эканамічнай прасторы.

Фестываль і форум таксама ладзяца, каб падтрымаць таленавітую моладзь, як у галіне мастацтва, так і ў рэалізацыі навуковых і бізнэспраектаў. Таму разам з асацыяцыяй «БелБрэнд» арганізатарам выступiў i Палескі дзяржаўны універсітэт, на базе якога i праводзяцца сустрэчы i дыскусii V Мiнскага міжнароднага форума.

Распачаў праграму фестывалю вечар тэатральнага мастацтва. На сцэне Палескага драматычнага тэатра сустрэліся творчыя калектывы «Тэатра Дакумента», моладзевай студыі «Открытое пространство» пад кіраўніцтвам Данііла Філіповіча і студэнцкі тэатр «Фольк-арт» Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Апошні зладзіў пастаноўку-абрад «Гулянне ў свячу», якую можна назваць унікальнай знаходкай для сучаснікаў. Папярэднічала ёй выступленне выбітных беларускіх даследчыкаў этнаграфіі i фальклору Янкі Крука і Аксаны Катовіч, якiя выдалi кнiжку пра абрад «Мiкольская свяча». Яго сэнс у тым, што людзі збіраюцца ў адзінае цэлае і перад свячой абракаюцца нябесам, каб атрымаць шчасце і дабрабыт.

На працягу чаторых дзён, з 3 па 6 кастрычніка, у межах Еўразійскага міжнароднага фестываля культур на розных гарадскіх пляцоўках Пiнску праходзяць творчыя імпрэзы, майстар-классы, навуковыя сустрэчы i дыскусіі аматараў і творцаў выяўленчага мастацтва, літаратуры, музыкі. Завершыць праграму фестывалю гала-канцерт лаўрэатаў штогадовай музычнай прэмii «BELBRAND AWARD» у галiне класiчнай музыкi.

Вверх