Телефон горячей линии отдела новостей телеканала «Варяг» 8 (0165) 62-42-85
Аренда помещений под склад (офис) 22 и 42 м.кв. тел.: 8029-650-18-11
Требуется профессиональный видеомонтажер. тел.: 8029-650-18-11
CD диски с программой «Мир Православия», цена 5 руб. тел.: 62-47-48
Продам помещение многофункционального назначения в Пинске по ул. Молодежная, д. 68. или сдам в аренду. Тел. 8029-662-68-14
Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 2 рубля! Тел. 61-61-61

Видеогалерея

«Былі, ёсць, будзем»: выстава жывапiсу i польскiх ручнiкоў у Пiнску

Выставка рушников - фото
306

«Былі, ёсць, будзем» — пад такой назвай у Музеі Беларускага Палесся праходзiць выстава польскага мастака Міраслава Здрайкоўскага. Яго 18 карцін прысвечаны матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Бельскай зямлі, дзе да гэтага часу вялікая павага надаецца народнаму ручніку. Менавіта ён натхненяе на творчасць Міраслава Здрайкоўскага. Бо з мінулых часоў ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці: выкарыстоўваўся ў побыце, на святы, быў неад’емнай часткай яго жыцця.

Міраслаў Здрайкоўскі на адкрыццi выставы паведамiў, што доўга шукаў сябе, як мастак. Яго натхненнем стаў адрэз рушніка, якi ён знайшоў  у шафе мамы. I яно прарасло, як зерне. Творчыя працы мастака поўныя сімваламі, спасылкамі на гістарычную памяць своёй радзімы і народныя традыцыі.

Па форме палатна, геаметрызаваным арнаменце яго карціны згадваюць аб рытуальнасці ручніка, але ў той жа час яны вельмі сучасныя. Мастак паспрабаваў традыцыю народнага мастацтва перанесці ў цяперашні час. Поле, жніво, стагі, могілкi — многія працы Здрайкоўскага звязаны з побытам сялян. Але можна у яго працах сустрэць i рэлігійную тэматыку, ўрабністычную і іншую.

Выстава «Былі, ёсць, будзем» на пастаянной аснове месціцца ў Бельскім музеі, але пабывала ўжо ў многіх гарадах Беларусi. Да нас разам з працамі Здрайкоўскага кіраўнік музея ў Бельску-Падляшскім Аліна Дэмбоўская прывезла яшчэ дзевяць унікальных ручнікоў 1920-х гадоў. А для пінскіх школьнікаў яна арганізавала майстар-клас па маляваннi, накіраваны на тое, каб прадэманстраваць актуальнасць этнічных матываў у штодзённым жыцці.

Аліна Дэмбоўская: «Я прывезла гэтую выставу, каб паказаць нашыя рушнікі, наша мастацтва. Мы таксама прапанавалі дзецям паўдзельнічаць у цікавым майстар-класе — намаляваць на торбачках узоры нашых падляскіх рушнікоў. Гэта ўсё робіцца дзеля таго, каб расказаць людзям аб такой форме захавання нашай спадчыны. На вуліцы кожны пабачыць, што гэтыя ўзоры маюць значэнне, што яны каштоўныя. Калі б мы рабілі гэта толькі дзеля сябе, складвалі іх бы ў шафу, то ніхто б не даведаўся аб нашай культуры, не пачаў бы насіць такія торбачкі. Гэта для нас цудоўная магчымасць пахваліцца сваімі ўзорамі і мастацкай працай».

Усе ўзоры, якія былі нанесеныя на торбачкі першапачаткова, узятыя з рэальных ручнікоў. Працаўнікі польскага музею разам са студэнтамі  арганізоўваюць своеасаблівыя этнаэкспедыцыі. Яны збіраюць унікальныя экспанаты, уносяць іх у спецыяльныя каталогі. Там ёсць фотаздымкі ручнікоў, апісанне, месца вынаходніцтва і іншае. Такім чынам у Бельску Падляскім зберагаюць свою спадчыну.

Пабываць на выставе «Былі,ёсць, будзем» у музеі Беларускага Палесся можна да 27 красавіка.

Вверх