70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц адзначылi ў Пiнскiм раёне

Евгения Янищиц - фото

Наша знакамітая зямлячка, вядомая паэтка Яўгенія Янішчыц, якую ласкава называюць палескай ластаўкай ці кнігаўкай, 20 лістапада магла б адзначыць сваё сямідзесяцігоддзе. У гонар круглай даты, у памяць аб дзяўчынцы з палескай вескі Рудка, чые вершы сёння вывучаюць у школе, на яе малой радзіме, на Піншчыне, прайшоў шэраг мерапрыемстваў .

 

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява…

Гэтыя знакамітыя радкі пінскай паэткі Яўгеніі Янішчыц кранаюць да глыбіні душы кожнага. У раённай бібліятэцы, якая носіць імя паэткі, з нагоды 70-годдзя з дня яе нараджэння сабралося шмат людзей. Былі тут блізкія роздічы Яўгеніі Янішчыц, школьныя і ўніверсітэцкія сябры, пісьменнікі і прыхільнікі яе творчасці. Сярод іх і Тамара Аўсяннікава, якая на працягу 20 гадоў сябравала з Яўгеніяй Янішчыц.

Існуе шмат творчага ненадрукаванага матэрыялу Яўгеніі Янішчыц. Але, дзякуючы плённай працы Тамары Аўсяннікавай і Святланы Калядка, свет убачыць чатырохтомнны зборнік  «Яўгенія Янішчыц. Творы, жыццяпіс, каментарыі». У гэтым літаратурна-энцыклапедычным выданні буздзе змешчана 750 вершаў, 320 з якіх раней не публікаваліся. А таксама біяграфічныя звесткі, рэцэнзіі, перапіска з іншымі пісьменнікамі, успаміны людзей, якія ведалі Жэню пры жыцці.

Дзве кнігі ўжо выйшлі ў свет, дзве рыхтуюцца да друку. Тамара Аўсяннікава расказала, як узнікла ідэя менавіта такім чынам зберагчы творчую спадчыну сяброўкі: «Аднойчы мне Жэня прыснілась і сказала: «А што ты цяпер да мяне не прыходзіш, пакрыўдзілася ці што?» І гэта было такім штуршком для мяне».

Святочнае мерапрыемства працягнулася на малой радзіме Янішчыц. Ля хаты, дзе яна нарадзілася, у вёсцы Рудка, усклалі вянок. Тры насычаныя і значныя гады свайго жыцця Жэня правяла ў Парэцкай школе. Менавіта тут яна сапраўды адчула падтрымку і веру ў свой талент з боку іншых людзей. Акрамя маці, Марыі Андрэеўны, дапамагаў Жэні ў пачатку яе творчага шляху настаўнік Фёдар Цудзіла. Ён жа і быў ініцыятарам стварэння ў школе літаратурнага музея, дзе зараз захоўваюцца першыя рукапісы, фотаздымкі і асабістыя рэчы паэткі.

На сустрэчу ў роднай школе прыйшлі суседзі, аднакласнікі і настаўніца фізічнай культуры Яўгеніі Янішчыц. Прыехаў з жонкай Юляй і сын Андрэй. Ен папоўніў калекцыю музея яшчэ адным партрэтам маці і прэзентаваў кнігу вершаў «Кахання сад і ластаўка вясны», якую падрыхтаваў беларускі пісьменнік Віктар Шніп. Завяршылася сутрэча гукапісам самой Янішчыц — быццам бы зваротам да тых, хто яе любіць і памятае.

Загрузка...

Новости партнеров:

Загрузка...

Комментарии закрыты.