Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Юбілейны Год Міласэрнасці адсвяткавалi ў Пінску

759

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага 16-17 красавіка адбылося агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці навучэнцамі Пінскай і Гарадзенскай вышэйшых духоўных семінарый.

Канферэнцыя біскупаў Беларусі вырашыла аб´яднаць святкаванне Юбілейнага года Міласэрнасці з юбілеем навучэнцаў духоўных семінарый. Урачыстасці былі запланаваны ў Пінску таму, што ў гэтым годзе тут святкуюць яшчэ два юбілеі. Гэта 90-годдзе заснавання духоўнай семінарыі Зігмундам Лазінскім і 15-годдзе яе адраджэння ў новы час. Юбілейныя мерапрыемствы прайшлi 16-17 красавіка, калі адзначаюцца дні добрага пастыра.

Сярод iх i канферэнцыя, на якой прысутнічалі біскупы, фарматары і выкладчыкі духоўных навучальных устаноў нашай краiны. Разам з навучэнцамі яны абмяркоўвалі хвалюючыя тэмы з жыцця семінарыстаў у Беларусі, святарскае пакліканне як на мясцовым, так і на агульнакасцёльным узроўні.

Асаблівую ўвагу ўдзельнiкi канферэнцыi звярнулі на станаўленне святара і праблему пакліканняў у сучасным свеце, якая лічыцца ўсеагульнай. Такія сустрэчы дапамагаюць глыбей прааналізаваць сённяшнюю сітуацыю і разам абраць шлях далейшага развіцця.

Заключным момантам святкавання стала святая iмша ў Пінскай катэдры, падчас якой асаблівым чынам усе маліліся за семінарыстаў і новыя пакліканіі да святарства.

Вверх