Главные новости

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

1.1K

Сёння ва ўсiм свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, якi быў абвешчаны ЮНЭСКА у 2000 годзе. Зараз iснуе больш за 6 тысяч моў, палова з іх – квітнеючыя, астатнія – пад пагрозай знікнення. Беларуская мова паступова пераўтвараецца ў экзотыку, сапраўдных носьбітаў з цягам часу становіцца ўсе меньш.

У 2009 годзе ААН стан беларускай мовы пазначыла як аслаблены (vulnerable). Шлях да яе аднаўлення пачынается з такіх, здавалася б, нязначных намаганняў, як святкаванне Дня роднай мовы. Гэта найлепшая нагода яшчэ раз задумацца аб лёсе той мовы, якая суправаджала жыццё нашых продкаў.

Для большасцi сучасных школьнікаў беларускае слова гучыць толькі на занятках, а вывучаецца, як замежнае. Аднак на пытанне, ці патрэбна ўвогуле моладзі ведаць родную мову, яны часцей адказваюць станоўча. А настаўнікам беларускай мовы цяперашняе становічша з роднай мовай бачыцца вялікай праблемай.

Адзін з самых даступных і танных спосабаў аднавіць свае веды па беларускай мове – звярнуцца ў бібліятэку. У Пінску ў вольным доступе больш за 52 тысяч экзэмпляраў розных выданняў. Па статыстыцы, у мінулым годзе практычна кожны пінчук, які карыстаецца бібліятэкай, чытаў на беларускай мове.

Хвілінка чытання або пару слоў па-беларуску ў Дзень роднай мовы – уклад, які можа зрабіць кожны. І тады, магчыма, адзін дзень беларускай мовы ператворыцца ў доўгія гады.

Вверх