Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Дзень роднай мовы: цi размаўляем па-беларуску?

930

Дзень роднай мовы, які па рашэнню ЮНЭСКА адзначаецца 21 лютага, адзначылi культурна-выхаваўчымi мерапрыемстваi навучальныя ўстановы па ўсёй Беларусі. Этнаграфічны тэатралізаваны ўрок правялі і ў Пінкавічах.

17 гадоў таму з мэтай захавання знікаючых моў сусветная супольнасць абвясціла дзень роднай мовы – каб хоць аднойчы на год на ёй гаварылі, пра яе ўспаміналі. Нягледзячы на тое, што беларуская мова з´яўляецца адной з дзяржаўных i вывучаецца ў навучальных установах усiх узроўняў, але у побыту жыхары нашай краiны ёй карыстаюцца зусiм няшмат.

Кожны настаўнік роднай мовы i лiтаратуры сёння намагаецца заахвоціць маладое пакаленне размаўляць па-беларуску. На этнаграфічным занятку ў Пінкавічскай сярэдняй школе імя Я. Коласа вучнi не толькi размаўлялi на роднай мове – тут на ёй вядзецца ўвогуле навучанне, але i дэманстравалi нацыянальную вопратку жыхароў сваёй вёскі Пінкавічы. Яны чыталi вершы беларускіх класікаў і спявалi народныя песні на яскравай палесскай гаворцы.

Своеасаблівай візітоўкай Палескага рэгіёна лiчыцца трасянка, на якой размаўляюць мясцовыя жыхары, асаблiва сталага ўзросту. Але любая мова, якую мы чуем сёння, – сучасная літаратурная, змешаная трасянка, ці мясцовы дыялект – усе гэта родная беларуская мова. І менавіта яна, ва ўсіх сваіх варыяцыях, паказвае спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі.

                                                                      Анастасiя Наздрына


Вверх