Видеогалерея

«Брама міласэрнасці» адчынена ў касцёле Пiнску

771

На пачатку снежня ў Ватыкане папа Рымскі, адчыніўшы Святыя брамы, абвесціў пачатак года Міласэрнасці. І ўпершыню ў гісторыі даў магчымасць адчыняць «Брамы даравання» ў асобных касцёлах па ўсім свеце. 13 снежня ўрачыстая падзея адбылася і ў Пінскай епархіі.

У каталіцкім касцёле ў Юбілейны год, якi звычайна адзначаецца праз кожныя 25 годоў, у базіліцы святога Пятра адчыняюцца дзверы. І тады асаблівым чынам вернікі могуць атрымаць адпушчэнне грахоў.

Сёння адкрыццё «Брамы міласэрнасці» – духоўная падзея, якае мае унікальны гістарычны характар. Папа Францішак дазволіў адчыняць «Святыя брамы» ў асобных касцёлах. Каб кожны мог прайсці праз іх і адчуць міласэрнасць Бога.

У Пінску адкрыццё «Брамы міласэрнасці» ў кафедральным касцёле правёў біскуп Антоні Дзям´янка. На ўрачыстую падзею з раніцы сабраліся вернікі ля галоўнай каталіцкай святыні Пінскай епархіі. «Брамы даравання» адчыніліся і ў іншых касцелах дыяцэзiі, дзе таксама можна атрымаць прабачэнне і поўнае адпушчэнне грахоў.

Для хрысціян святкаванне года Міласэрнасці – важная, адначасова радасная і адказная падзея. Бо трэба быць больш спагадлівым і ўважлівым. Быць больш актыўным у чыненні міласэрнасці.

У Юбілейным годзе, праходзячы праз парог святыні, кожны чалавек павінен адзначацца міласэрнасцю. У дачыненне да тых, з кім мы жывем побач, тых, хто патрабуе асаблівай увагі – абяздоленых і хворых.

Анастасiя Наздрына

Вверх